Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2018, 14:27

Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да 4 інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу лякарстваў

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да чатырох інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу лякарстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

Рашэнне аб абмежаванні доступу да чатырох інтэрнэт-рэсурсаў (med-by.info, artrovex.info, normaten8.pokupkishops.ru, medicina-portal.com) Мінінфарм прыняў у адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона "Аб сродках масавай інфармацыі". Як растлумачылі ў міністэрстве, падставай паслужыла размяшчэнне на гэтых сайтах неналежнай рэкламы лекавых сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі