17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінінфарм абмежаваў доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў за гандаль і прапаганду наркатычных сродкаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.
"На падставе пісьмовых паведамленняў Міністэрства ўнутраных спраў і кіруючыся ч. 3 п. 10 дэкрэта ад 28 снежня 2014 г. нумар 6 "Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў", а таксама артыкуламі 38, 51-1 закона "Аб сродках масавай інфармацыі" Міністэрства інфармацыі 17 мая прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 21 інтэрнэт-рэсурсу за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў і да 1 інтэрнэт-рэсурсу за распаўсюджванне звестак, якія прапагандуюць спажыванне наркатычных сродкаў і іх аналагаў", - гаворыцца ў паведамленні.-0-