Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2019, 14:56

Міні-кірмашы вакансій пройдуць у Мінску 16-18 ліпеня

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры міні-кірмашы вакансій пройдуць у Мінску 16-18 ліпеня, свае прапановы прадставяць пяць сталічных прадпрыемстваў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

16 ліпеня саіскальнікаў будуць чакаць у аддзеле абслугоўвання грамадзян нумар 2 упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама (пр.Любімава, 14). Тут можна будзе даведацца аб вакантных месцах у ТАА "ПрафРэзервГруп", РВУП "Дарводаканал".

Другі кірмаш адбудзецца ў аддзеле абслугоўвання грамадзян нумар 1 (вул. Я.Коласа, 69). У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі ЖЭУ нумар 1 Савецкага раёна Мінска і ТАА "Юніверс-Аўтсорт".

Завершыць тыдзень працаўладкавання міні-кірмаш у аддзеле абслугоўвання грамадзян нумар 3 (вул. Шчарбакова, 32) з удзелам прадстаўнікоў ТАА "ПрафРэзервГруп", ДУ "Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў".

Усе мерапрыемствы будуць праходзіць з 10.00 да 12.00. Прэтэндэнты на рабочыя месцы змогуць паразмаўляць з патэнцыяльным наймальнікам, азнаёміцца ў прадстаўнікоў кадравых службаў з інфармацыяй аб прадпрыемстве, вакансіях, умовах працы і аплаты. Спецыялісты службы занятасці пракансультуюць па пытаннях працаўладкавання, рэгістрацыі грамадзян у якасці беспрацоўных, навучання, прадастаўлення субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі