Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2018, 10:32

Мінбудархітэктуры ўстанавіла пералікі дамоў для будаўніцтва ў 2018 годзе па льготных крэдытах

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены пералікі жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2018 годзе ажыццяўляюцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў (уключаючы аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры). Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 19 лютага 2018 года нумар 7, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пералікі ўяўляюць сабой спісы шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў па кожнай вобласці. У Брэсцкай вобласці прадугледжана будаўніцтва па льготных крэдытах 481 кватэры, у Віцебскай - 120, Гомельскай - 152, Гродзенскай - 388, Мінскай - 2 005, Магілёўскай - 458.

У пераліках адлюстраваны найменне і месца размяшчэння аб'екта; адносна жылых дамоў - колькасць кватэр, якія будуюцца, уводзімая плошча, тэрмін уводу і аб'ём ільготных крэдытаў ААТ "ААБ Беларусбанк"; адносна аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да жылых дамоў - аб'ёмы сродкаў рэспубліканскага бюджэту, перадаваемыя ў кансалідаваныя бюджэты абласцей у выглядзе субвенцый, рэспубліканскага бюджэту па заказчыку Мінэнерга, мясцовых бюджэтаў.

Жылыя дамы, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2018 годзе ажыццяўляюцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў, вызначаны ў асобных пераліках.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі