Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 ліпеня 2019, 12:50

Мінадукацыі зацвердзіла пералік школьных экзаменаў у новым навучальным годзе

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі пастановай ад 10 ліпеня нумар 105 устанавіла формы правядзення выпускных экзаменаў у 2019/2020 навучальным годзе і пералік вучэбных прадметаў, па якіх яны будуць праводзіцца. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Дзевяцікласнікі будуць здаваць тры пісьмовыя экзамены: беларускую і рускую мовы, а таксама матэматыку. Для вучняў класаў, у якіх навучанне і выхаванне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі вялося на мове нацыянальнай меншасці - польскай або літоўскай, разам з гэтымі прадметамі абавязковай зацверджана польская або літоўская мова ў пісьмовай форме.

У каледжах мастацтваў, сярэдніх школах - каледжах мастацтваў і гімназіях - каледжах мастацтваў дзевяцікласнікі разам з асноўнымі будуць здаваць адзін з вучэбных прадметаў на выбар. Экзамен будзе праводзіцца ў практычнай форме.

Адзінаццацікласнікам у новым навучальным годзе трэба будзе пісьмова здаваць матэматыку, беларускую мову або рускую мову на выбар. Вуснымі будуць экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Вучні з класаў нацыянальных меншасцей таксама здаюць пісьмовы экзамен па польскай або літоўскай мове. Адзінаццацікласнікі сярэдніх школ - каледжаў мастацтваў, гімназій - каледжаў мастацтваў здаюць дадатковы практычны выпускны экзамен па выбары, накіраваны на развіццё іх творчых здольнасцей.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі