Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2019, 17:04

Мінадукацыі назвала кантрольныя лічбы прыёму ў каледжы і ліцэі некаторых ВНУ

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі пастановай ад 8 красавіка 2019 года нумар 35 вызначыла кантрольныя лічбы прыёму ў каледжы і ліцэі некаторых ВНУ для атрымання пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Названы кантрольныя лічбы прыёму ў каледжы і ліцэі БНТУ (145 чалавек), Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (96) і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (120). Для атрымання сярэдняй і пачатковай адукацыі ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка будуць набраны 48 і 24 чалавекі адпаведна.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі