Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2018, 10:40

Міліцыя забяспечыць парадак і грамадскую бяспеку на выбарчых участках у Беларусі

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міліцыя забяспечыць парадак і грамадскую бяспеку на выбарчых участках у Беларусі, з 12 лютага асабовы склад пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы, паведамляе БЕЛТА.

Супрацоўнікі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў узялі памяшканні выбарчых участкаў пад кругласутачную ахову. Міліцыя забяспечвае садзейнічанне выбарчым камісіям у падтрыманні парадку непасрэдна ў памяшканнях для галасавання. Акрамя таго, пры правядзенні галасавання прадугледжаны дадатковыя меры па ахове грамадскага парадку.

Ва ўзмоцненым рэжыме працуе таксама Дзяржаўтаінспекцыя. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства нарадаў. Напярэдадні выбараў супрацоўнікі ДАІ абследавалі ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі паблізу месцаў іх правядзення, выдалі адпаведныя прадпісанні па ўстараненні недахопаў.

Выбарчыя ўчасткі правераны і з пункту гледжання пажарнай бяспекі. Праблем спецыялісты не выявілі. У месцах для галасавання яны арганізуюць адпаведны кантроль.

Акрамя таго, на ўсіх участках або дзяжураць урачы, або створаны часовыя медыцынскія пункты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі