Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2019, 13:46

Міліцыя перайшла на ўзмоцнены варыянт нясення службы напярэдадні выбараў дэпутатаў

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт службы ў сувязі з правядзеннем выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Кур'ян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 11 па 18 лістапада па рашэнні міністра ўнутраных спраў асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Арганізавана работа аператыўных штабоў як у Міністэрстве ўнутраных спраў, так і ва ўсіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў", - расказаў Дзмітрый Кур'ян.

Міліцыя прыняла ўдзел у абследаванні ўсіх выбарчых участкаў. Правяралася іх тэхнічная ўмацаванасць, адпаведнасць мерам грамадскай бяспекі. Асаблівая ўвага ўдзелена падрыхтоўцы памяшканняў для галасавання ў месцах пазбаўлення волі.

У дзень выбараў, 17 лістапада, у рэжым павышанай гатоўнасці пяройдуць і падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Як расказаў начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзмітрый Турчын, на ўсіх выбарчых участках будзе дзяжурыць інжынерна-інспектарскі склад. З пункту гледжання пажарнай бяспекі ўсе ўчасткі знаходзяцца ў парадку.

"Праінструктаваны члены выбарчых камісій, усяго амаль 25 тыс. чалавек. Асноўныя пытанні, над якімі мы прапаноўвалі папрацаваць, - гэта ў першую чаргу ўтрыманне шляхоў эвакуацыі, сігналізацыі, сістэм апавяшчэння аб пажары і кантроль за электрапрыборамі", - расказаў Дзмітрый Турчын. Паводле яго слоў, з кожнай выбарчай кампаніяй у краіне расце культура бяспекі, парушэнняў становіцца ўсё менш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі