Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2019, 09:12

Маштаб MILEX 2019 перасягнуў усе папярэднія выстаўкі - Галоўчанка

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштаб MILEX 2019 перасягнуў усе папярэднія выстаўкі. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Маштаб сёлетняй выстаўкі шматразова перасягнуў усе папярэднія выстаўкі. У першую чаргу з пункту гледжання колькасці ўзораў новай тэхнікі, узбраення, якія прадстаўлены беларускай абароннай прамысловасцю, - сказаў Раман Галоўчанка. - Калі параўнаць па колькасці ўзораў выстаўку, якая была два гады таму, і цяперашнюю, яны адрозніваюцца кардынальна. Гэта з'яўляецца доказам якаснага скачка".

Паводле слоў старшыні Дзяржкамваенпрама, многія госці выстаўкі не чакалі, што змогуць убачыць настолькі маштабнае відовішча. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікала экспазіцыя стралковага ўзбраення.

Адным з галоўных сюрпрызаў выстаўкі была дэманстрацыя новых узораў беларускага ракетнага ўзбраення. Размова ідзе, у прыватнасці, аб створаным у сістэме Дзяржкамваенпрама ЗРК "Бук". "Са з'яўленнем гэтага вырабу, новых малавышынных радыёлакацыйных станцый фактычна можна гаварыць аб стварэнні завершанай нацыянальнай сістэмы ППА Беларусі ўласнай вытворчасці", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Таксама на выстаўцы ўпершыню быў прадстаўлены шэраг машын, у тым ліку дыстанцыйна-кіруемых баявых модуляў. Свае распрацоўкі прадставілі таксама прадпрыемствы, якія вырабляюць прадукты, тэхналогіі па абароне інфармацыі, кібербяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі