Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2018, 16:49

Манаграфія з правакацыйным прагнозам для Беларусі не адлюстроўвае пункт гледжання МДІМА - Коктыш

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Манаграфія з правакацыйным прагнозам для Беларусі не адлюстроўвае пункт гледжання Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА Кірыл Коктыш.

Раней МДІМА выдаў манаграфію "Свет у ХХІ ст.: прагноз развіцця міжнароднай абстаноўкі па краінах і рэгіёнах". У ёй быў раздзел, прысвечаны развіццю Беларусі да 2050 года. У ім аўтары разважаюць аб перспектывах змены ўлады ў краіне і магчымасці "крымскага сцэнарыя" для яе.

"Гэты раздзел абсалютна не адлюстроўвае пункт гледжання МДІМА. Прынята рашэнне больш не працаваць з аўтарам. Тэкст зняты з сайта, тыраж спынены з-за гэтых дзвюх старонак прагнозу. Больш таго, адпраўлены пісьмы беларускаму кіраўніцтву, у якіх тлумачыцца, што гэта публікацыя - непадкантрольная выпадковасць", - падкрэсліў Кірыл Коктыш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі