Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 сакавіка 2019, 15:57

Малашка аб новай методыцы аплаты працы: медыкі ў зарплаце не страцяць

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аптымізуюць сістэму аплаты працы медыкаў, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У краіне стартавала сістэма, якую павінны адпрацаваць у гэтым годзе, па змяненні фармату налічэння заработнай платы. У сістэме аховы здароўя больш за 30 рознага ўзроўню надбавак, даплат, што робіць фарміраванне самой зарплаты даволі складаным. Прапанаваная Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны методыка ў цэлым нас задавольвае", - сказаў Валерый Малашка.

Ён падкрэсліў, што прымяненне гэтай методыкі ў ахове здароўя не прывядзе да змяншэння ўзроўню заработнай платы канкрэтнага работніка. "Будзе распрацавана новая шкала, якая ўлічыць пытанні спецыфікі працы, пытанні напружанасці, - сказаў міністр. - Мы павінны сфарміраваць гэту шкалу справядліва".

У цэлым заработная плата медыкаў з верасня 2018 года значна павялічылася. "Гэта было даручэнне Прэзідэнта, яно выканана", - дадаў міністр.

Міністэрства аховы здароўя таксама працуе над павышэннем аўтарытэту прафесіі ўрача. Валерый Малашка ўпэўнены, што сацыяльная палітыка ў краіне, накіраваная на стрымліванне адтоку кадраў у бюджэтнай сферы, паказвае эфектыўнасць, яна працуе. "Калі чалавек мае заработную плату, добрае рабочае месца, магчымасць будаўніцтва жылля і перспектывы ў гэтым населеным пункце, ён нічога ў сваім жыцці не мяняе. Ён развіваецца ў той прафесіі, у якую прыйшоў", - сказаў ён.

У Мінску сёння адкрылася міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Ахова здароўя Беларусі". Яна сабрала каля 200 экспанентаў з 15 краін. Сваю прадукцыю і тэхналогіі прэзентуюць экспаненты з Аўстрыі, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Індыі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Рэспублікі Карэя. Сярод удзельнікаў сусветныя лідары ў вытворчасці медтэхнікі, вырабаў медпрызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі