Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2019, 11:58

Макей і прадстаўнікі дыпкорпуса 22 сакавіка наведаюць Хатынь

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса 22 сакавіка наведаюць мемарыяльны комплекс "Хатынь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Праграмай прадугледжана экскурсія па мемарыяльным комплексе і цырымонія ўскладання вянка і кветак да Вечнага агню.

Вёска Хатынь 22 сакавіка 1943 года папоўніла спіс тысяч беларускіх населеных пунктаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 149 жыхароў Хатыні, у тым ліку 75 дзяцей, жывымі былі спалены гітлераўцамі. Цяпер на месцы вёскі знаходзіцца вядомы ўсім свеце мемарыяльны комплекс "Хатынь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі