Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лістапада 2017, 15:04

Лякарствы беларускай вытворчасці патаннелі ў гэтым годзе

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лякарствы беларускай вытворчасці патаннелі ў гэтым годзе на 1 працэнт. Аб гэтым сёння журналістам заявіў генеральны дырэктар холдынга "Белфармпрам" Валерый Шаўчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Індэкс спажывецкіх цэн на беларускія лякарствы цяпер складае амаль 99 працэнтаў, гэта значыць, у гэтым годзе лякарствы беларускай вытворчасці патаннелі на 1 працэнт у параўнанні з мінулым. Мы прыкладаем усе намаганні, каб беларускія лякарствы не даражэлі", - адзначыў Валерый Шаўчук.

Ён падкрэсліў, што медпрэпараты айчыннай вытворчасці істотна таннейшыя за большасць імпартных аналагаў. "Калі параўнаць рэальныя цэны на беларускія лякарствы і імпартныя, то атрымаецца, што нашы лякарствы каштуюць у 1,5-2 разы танней за імпартныя аналагі. Мы працуем над гэтым. Трэба таксама разумець, што якаснае лякарства не можа быць вельмі танным", - сказаў на заканчэнне гендырэктар холдынга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі