Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2019, 12:23

Лінейку электратранспарту і прэпарат для ачысткі вады прадставіла НАН на выстаўцы EnergyExpo

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіла больш за 65 навукова-тэхнічных распрацовак і тэхналогій на выстаўцы "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo), якая праходзіць у час Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму з 8 па 11 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Прыборабудаўнічы завод "Аптрон" НАН Беларусі прадставіў лінейку электратранспарту (электраскутары і электратрайк). Інстытут мікрабіялогіі НАН прэзентаваў на выстаўцы комплексны прэпарат "Біявір" для абеззаражвання і ачысткі вады ў сажалках і вадаёмах. Высокаэфектыўны і экалагічна бяспечны прэпарат зніжае колькасць біягенных элементаў у саставе вады (мінеральнага фосфару, нітратнага і аманійнага азоту) у два разы, колькасць сіне-зялёных водарасцей - у пяць-сем разоў, фітапланктону - у тры разы. Айчынныя аналагі прэпарата адсутнічаюць, а замежныя па эфектыўнасці дзеяння ён пераўзыходзіць.

Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН прадэманстраваў кампаненты электрычных сілавых установак. Сінхронны электрарухавік на пастаянных магнітах прызначаны для прымянення ў сілавой устаноўцы легкавога электрамабіля, інвертар электрапрывода - для кіравання цягавым электрарухавіком. Базавы модуль акумулятарнай батарэі выкарыстоўваецца для забеспячэння электрычнай энергіяй цягавага электрапрывода і іншых бартавых сістэм электрамабіля. Зараднае ўстройства прызначана для зараду цягавай акумулятарнай батарэі.

Вучоныя Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі распрацавалі сістэму маніторынгу металічных канструкцый на адказных канструкцыях і збудаваннях, у тым ліку аб'ектах энергасістэмы. Гэта сістэма забяспечвае бесперапынны кантроль за станам апорных канструкцый у ходзе іх будаўніцтва і эксплуатацыі.

XXIV Беларускі энергетычны і экалагічны форум праходзіць у Мінску з 8 па 11 кастрычніка. Ён аб'ядноўвае міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo' 2019), Oil&Gas Technologies, "Атамэкспа-Беларусь", "ЭкспаСвятло", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "ЭкспаГорад". На форуме ўдзельнікі прадстаўляюць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы, энерга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі