Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2018, 18:23

Лічбавай трансфармацыяй да 2020 года будуць закрануты не менш як 80 працэнтаў устаноў адукацыі Беларусі

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лічбавай трансфармацыяй да 2020 года будуць закрануты не менш як 80 працэнтаў устаноў адукацыі Беларусі, паведаміў журналістам дырэктар галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел Ліс пасля падпісання ў прэс-цэнтры БЕЛТА пагаднення аб супрацоўніцтве паміж міністэрствам і мабільным аператарам МТС па рэалізацыі сумесных адукацыйных праектаў у 2018-2019 гадах.

Такая задача пастаўлена ў адпаведнасці з дзяржпраграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады. "Да 2020 года 80 працэнтаў устаноў адукацыі павінны быць задзейнічаны ў працэсе лічбавай трансфармацыі. Плануем, што гэты паказчык будзе вышэйшы, але стаіць задача як мінімум 80 працэнтаў. Робім усё магчымае, каб лічбавая трансфармацыя адукацыі вяліся з перавыкананнем плана, каб усе адчулі эфект", - сказаў Павел Ліс.

Па выніках 2017 года гэты паказчык складае 25 працэнтаў: такі працэнт устаноў адукацыі ў рознай ступені задзейнічаны ў працэсе трансфармацыі. "Недзе гэта новая сувязь, недзе электронная паспяховасць, недзе нейкія моманты, звязаныя з медыцынай", - дадаў дырэктар галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра. Для дасягнення пастаўленай задачы ёсць розныя інструменты. Улічваюцца асаблівасці кожнай установы, адпаведна, прапануюцца найбольш эфектыўныя для яе інструменты.

Павел Ліс растлумачыў розніцу паміж паняццямі "інфарматызацыя" і "лічбавая трансфармацыя". У першым выпадку размова ідзе аб стварэнні інфраструктуры для ўкаранення інфармацыйных тэхналогій (тое, што прафесіяналы робяць для прафесіяналаў), а лічбавая трансфармацыя - больш шырокі працэс, які датычыцца ў тым ліку нарматыўных дакументаў, стратэгій.

Акрамя таго, вядзецца работа з Міністэрствам аховы здароўя па спрашчэнні санітарных норм, што дасць магчымасць маштабна выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі