Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2017, 18:49

Курапаты павінны стаць агульнанацыянальным мемарыялам смутку і памяці - круглы стол "СБ. Беларусь сегодня"

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урочышча Курапаты павінна стаць агульнанацыянальным мемарыялам смутку і памяці. Такая ідэя абмяркоўвалася сёння ў Мінску ў час тэматычнага круглага стала, арганізаванага газетай "СБ. Беларусь сегодня", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка падкрэсліў: "Гэта месца, якое заслугоўвае ўвекавечання". Яго ідэю падтрымалі і развілі іншыя ўдзельнікі круглага стала. У Курапаты, на іх думку, маглі б прыязджаць людзі, чые сем'і так ці інакш закранулі рэпрэсіі 20-50-х гадоў мінулага стагоддзя, каб пакланіцца памяці родных і блізкіх. Прапаноўвалася таксама ўстанавіць у Курапатах знак або капліцу, аб'явіўшы творчы конкурс па яго стварэнні, напрыклад, сярод моладзі.

Галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч адзначыў, што Курапаты павінны стаць "месцам народнага смутку і высакароднай памяці". А ці стане ўрочышча мемарыялам - пакажа грамадская дыскусія. Эксперты лічаць, што з гэтай тэмы трэба зняць штучную палітызаванасць. Курапаты павінны стаць месцам яднання - незалежна ад палітычных перакананняў, рэлігійных поглядаў, упэўнены яны.

У час круглага стала, у якім прынялі ўдзел вучоныя, грамадскія дзеячы, дзяржаўныя служачыя, абмяркоўваліся статус Курапат, значэнне гэтага месца ў грамадскім жыцці, урокі, якія трэба засвоіць з трагічнага мінулага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі