Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 кастрычніка 2019, 09:54

Кол-цэнтр па перапісе насельніцтва пачаў працаваць у Беларусі

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 кастрычніка пачаў работу кол-цэнтр, у якім можна атрымаць усю патрэбную інфармацыю аб правядзенні перапісу насельніцтва Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Адзіны даведачны нумар (8-801-100-3131) пазначаны на сайце Белстата. Патэлефанаваўшы па ім, можна бясплатна даведацца аб спосабах праходжання перапісу, адрасах стацыянарных участкаў і атрымаць іншую інфармацыю. "Такія пытанні арганізацыйнага плана паступаюць ужо сёння. Знайсці гэту інфармацыю можна і на галоўнай старонцы нашага сайта. Выбраўшы спосаб праходжання перапісу, які больш зручны для рэспандэнта, ён даведаецца пра ўсе падрабязнасці ў адпаведнай укладцы. Цяпер ужо можна азнаёміцца з інтэрактыўнай картай размяшчэння стацыянарных участкаў па Мінску і абласцях", - адзначылі ў Белстаце.

Працуе і прома-сайт перапісу па адрасах www.перепись.бел і www.census.by, дзе можна азнаёміцца з данымі кампаніі 2009 года і знайсці карысную інфармацыю і парады да маючай адбыцца падзеі.

Акрамя таго, сёння пачало працаваць СМС-інфармаванне: некаторыя беларусы ўжо атрымалі напаміны-запрашэнні паўдзельнічаць у перапісе.

З 4 па 30 кастрычніка ў краіне пройдзе перапіс насельніцтва пад лозунгам "Погляд на сучаснае - крок у будучае". Папярэдняя кампанія праводзілася 10 гадоў таму. Рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў, у тым ліку аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў да існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, гаспадарчай дзейнасці.

Перапісацца можна будзе адным з трох спосабаў: самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт, на стацыянарных участках, у сябе дома ў час вуснага апытання перапісчыка. З 4 па 18 кастрычніка таксама будуць працаваць мабільныя стацыянарныя ўчасткі па заяўках арганізацый.

Першую інфармацыю аб колькасці насельніцтва Белстат прадаставіць у лютым 2020 года. Разгорнутую па сацыяльна-дэмаграфічных характарыстыках, у тым ліку фактычным беспрацоўі, - у ліпені 2020 года, а інфармацыю па самай складанай частцы апытальніка - дзейнасці насельніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі - у ліпені 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі