17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій, прымеркаваны да Свята працы, пройдзе 25 красавіка ў 128 гарадах і раёнах краіны адначасова, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Чакаецца, што мерапрыемства збярэ з 10.00 да 13.00 на розных пляцоўках больш за 2 тыс. наймальнікаў, якімі будуць прадстаўлены больш за 20 тыс. вакантных месцаў у вытворчай і будаўнічай сферах, гандлі, сельскай гаспадарцы, аказанні паслуг насельніцтву і іншых.
Саіскальнікі змогуць прайсці гутаркі з прадстаўнікамі кадравых службаў, будзе арганізавана кансультаванне насельніцтва аб сітуацыі на рынку працы, актуальных вакансіях, паслугах службы занятасці, а таксама па пытаннях арганізацыі ўласнай справы і выплаты падаткаў (адлічэнняў). Дадаткова будуць арганізаваны юрыдычныя кансультацыі па пытаннях прыёму і звальнення.
Адрасы правядзення кірмашу вакансій у рэгіёнах можна знайсці на партале дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва (http://gsz.gov.by/ru/applicant/news/?id=4912) і ў рэгіянальных упраўленнях па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Арганізатарамі выступаюць Мінпрацы і сацабароны, рэгіянальныя органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.-0-