5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у сакавіку правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч прыме грамадзян 6 сакавіка ў Мядзельскім райвыканкаме, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка - 12 сакавіка ў Кобрынскім райвыканкаме.
На 13 сакавіка запланавана сустрэча з грамадзянамі міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч у Іўеўскім райвыканкаме, а таксама міністра фінансаў Максіма Ермаловіча - у Зэльвенскім райвыканкаме.
14 сакавіка прыём грамадзян правядзе міністр абароны Андрэй Раўкоў у Асіповіцкім райвыканкаме. Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка сустрэнецца з грамадзянамі 15 сакавіка ў ААТ "Канструктарскае бюро "Дысплэй" (Віцебск).
Міністр адукацыі Ігар Карпенка правядзе сустрэчу 20 сакавіка ва Уздзенскім райвыканкаме, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук - у ДУ "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа нумар 2 г. Пружаны". Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько прыме грамадзян 22 сакавіка ў Салігорскім райвыканкаме.-0-