Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2019, 19:55

Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, правядуць у лістападзе прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч прыме грамадзян 15 лістапада ў Лідскім райвыканкаме, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка - у той жа дзень у Пастаўскім райвыканкаме.

На 20 лістапада запланаваны прыём міністрам спорту і турызму Сяргеем Кавальчуком у Старадарожскім райвыканкаме.

21 лістапада адбудзецца прыём грамадзян міністрам абароны Андрэем Раўковым у Бярозаўскім райвыканкаме, а таксама міністрам эканомікі Дзмітрыем Крутым у Слонімскім райвыканкаме.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч сустрэнецца з грамадзянамі 22 лістапада ў Докшыцкім райвыканкаме, міністр замежных спраў Уладзімір Макей - 27 лістапада ў Салігорскім райвыканкаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі