Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 жніўня 2018, 19:55

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у жніўні прамыя тэлефонныя лініі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у жніўні прамыя тэлефонныя лініі. Графік размешчаны на сайце Савета Міністраў, паведамляе БЕЛТА.

У бліжэйшую суботу, 4 жніўня, прамыя тэлефонныя лініі правядуць міністр культуры Юрый Бондар, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, кіраўнік Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, кіраўнік Мінсельгасхарча Леанід Заяц. У гэты ж дзень пагутарыць можна будзе з міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім, старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алегам Двігалевым, кіраўнікамі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і ДКНТ Андрэем Гаевым і Аляксандрам Шуміліным.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо будуць на прамой тэлефоннай сувязі з насельніцтвам 11 жніўня.

Праз тыдзень, 18 жніўня, свае пытанні можна будзе задаць міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Чорнаму, кіраўніку Мінфіна Уладзіміру Амарыну, старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктару Назаранку.

25 жніўня прамыя тэлефонныя лініі правядуць міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Акрамя кіраўнікоў дзяржорганаў прамыя тэлефонныя лініі правядуць іх намеснікі. Час правядзення прамых тэлефонных ліній - з 9.00 да 12.00. Нумары можна ўдакладніць на афіцыйным сайце ўрада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі