Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 верасня 2017, 13:57

Кіберспорт, нейракіраванне, дапоўненая рэальнасць: новыя напрамкі дадатковай адукацыі ў гэтым годзе

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма дадатковай адукацыі ў галіне тэхнічнай творчасці плануе ў гэтым навучальным годзе развіваць новыя запатрабаваныя напрамкі навучання. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці Сяргей Сачко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктар цэнтра адзначыў важнасць захавання ўжо існуючых напрамкаў навучання, а таксама развіцця новых - перш за ўсё тых, якія цікавяць і запатрабаваны ў дзяцей і моладзі. "Наша грамадства становіцца інфармацыйным і мабільным. Таму інфармацыйныя тэхналогіі займаюць першае месца па папулярнасці. Запатрабаваны таксама мабільная і прамысловая робататэхніка, інжынерны дызайн CAD, нейракіраванне, кіберспорт, прататыпаванне, дапоўненая рэальнасць. Такі блок напрамкаў мы плануем у гэтым навучальным годзе запусціць у нашай установе", - праінфармаваў Сяргей Сачко.

Паводле яго слоў, кадравы патэнцыял дае магчымасць паспяхова весці навучанне як па існуючых напрамках, так і па новых. За мінулы навучальны год толькі ў галіне робататэхнікі былі перападрыхтаваны амаль 90 выкладчыкаў. "Мы маем зладжаны кадравы патэнцыял, гэта спецыялісты з вялікай літары, але сёння мы бачым інавацыйныя напрамкі і разумеем, што павінны ажыццяўляць і перападрыхтоўку. Плануем гэту дзейнасць прадоўжыць у бягучым навучальным годзе", - рэзюмаваў кіраўнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі