Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2018, 13:18

КДК прапануе ацаніць эфектыўнасць работы кантралюючых органаў

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю запрашае прыняць удзел у апытанні "Ацэнка работы наглядных органаў Рэспублікі Беларусь у I паўгоддзі 2018 года", паведамілі БЕЛТА ў КДК.

Наведвальнікам сайта ведамства прапануюць адказаць на 12 пытанняў аб эфектыўнасці работы кантралюючых органаў, а таксама аб тым, ці змянілася праверачная нагрузка на арганізацыю, ці даводзілася сутыкацца з неабгрунтаванымі рашэннямі правяраючых.

Апытанне праводзіцца з 16 ліпеня па 15 кастрычніка бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі