Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2017, 13:29

Касцевіч расказала, каму з бюджэтнікаў павысяць зарплаты з 1 снежня

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч сёння ў парламенце расказала, каму з работнікаў бюджэтных арганізацый з 1 снежня павялічаць зарплаты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, павышэнне закране работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання, работнікаў культуры, а таксама бюджэтнікаў з 1-га па 17-ы разрады. Адпаведны праект пастановы ўжо ўнесены.

Ірына Касцевіч таксама дадала, што ў сярэднім рост зарплат складзе каля 7 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі