Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2018, 14:43

Касманаўт Алег Навіцкі пажадаў паспяховага выступлення беларускім спартсменам у Пхёнчхане

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Касманаўт Алег Навіцкі, ураджэнец горада Чэрвеня, у відэазвароце пажадаў паспяховага выступлення беларускім спартсменам у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Алімпійскія чэмпіёны - спартыўны здабытак кожнай краіны. Ад усёй душы жадаю беларускім спартсменам высокіх палётаў, пастаяннага пакарэння прастораў спартыўнага Алімпу. Помніце, што мы "Разам з камандай!", - адзначыў Алег Навіцкі.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага. Усяго на галоўных стартах чатырохгоддзя будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у сямі відах спорту па 15 дысцыплінах. Беларускія атлеты заваявалі 28 ліцэнзій і выступяць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, шорт-трэку, канькабежным спорце, лыжных гонках і гарналыжным спорце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі