Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2018, 12:34

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца па поўдні Беларусі 14 верасня

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца па поўдні Беларусі 14 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўднёвай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13, удзень - 15-21 градус вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе ўначы будзе плюс 14-16, удзень - плюс 22-27.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі