Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 жніўня 2018, 10:29

Канцэпцыю па развіцці патэнцыялу Прыпяці прадставяць у Саўмін да 1 лістапада

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па развіцці патэнцыялу ракі Прыпяць створана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 2 жніўня 2018 года нумар 226р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Рабочай групе даручана да 1 лістапада 2018 года распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў канцэпцыю развіцця патэнцыялу ракі Прыпяць. Канцэпцыя павінна прадугледжваць выкарыстанне транспартных і энергетычных магчымасцей Прыпяці, павелічэнне занятасці насельніцтва на прылеглых да ракі тэрыторыях, паляпшэнне водагаспадарчага балансу рэгіёнаў.

Пры неабходнасці рабочая група надзелена правам прыцягваць да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду.

Узначаліў рабочую групу міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Каардынаваць работу па выкананні распараджэння будуць намеснікі прэм'ер-міністра Анатоль Калінін і Міхаіл Русы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі