Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 ліпеня 2019, 13:43

Канюк: дадатковыя меры па барацьбе з п'янымі вадзіцелямі могуць вынесці на грамадскае абмеркаванне

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк лічыць, што адных прававых мер у барацьбе з п'янствам за рулём недастаткова, і не выключыў, што пытанне будзе вынесена на грамадскае абмеркаванне. Аб гэтым Аляксандр Канюк паведаміў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адных прававых мер недастаткова. Трэба думаць аб нейкіх дадатковых мерах", - сказаў Аляксандр Канюк. Ён дапусціў, што пытанне можа быць вынесена на грамадскае абмеркаванне, і заклікаў падключыцца ў тым ліку СМІ.

Апошні выпадак у Брэсцкай вобласці (ДТЗ у Белаазерскім раёне, дзе загінулі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. - Заўвага БЕЛТА) Аляксандр Канюк назваў проста абуральным. "Усё можна разумець, але калі дзеці гінуць ні за што!" - эмацыянальна выказаўся генпракурор.

Ён нагадаў, што пазіцыя Прэзідэнта па пытанні барацьбы з п'янствам за рулём вельмі жорсткая. Гучала, у прыватнасці, прапанова аб пажыццёвым пазбаўленні правоў нецвярозых вадзіцеляў. Генпракурор не выключыў, што з часам у Беларусі да гэтага прыйдуць. Але, на яго думку, нават такіх мер недастаткова - пазбаўленыя правоў усё роўна садзяцца за руль, тыя, у каго канфіскавалі аўто - бяруць на час чужыя машыны, крадуць іх. "Меры з пункту гледжання закона трэба прымаць абавязкова, але трэба і яшчэ якія-небудзь іншыя прапрацоўваць", - сказаў Аляксандр Канюк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі