Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2016, 14:31

Кандыдаты ў дэпутаты па выніках парламенцкіх выбараў накіравалі дзесяць скаргаў

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдаты ў дэпутаты па выніках парламенцкіх выбараў накіравалі дзесяць скаргаў, паведаміла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, паступіла 10 скаргаў ад кандыдатаў на вынікі выбараў: 9 - з патрабаваннем прызнаць выбары несапраўднымі, яшчэ адна - з патрабаваннем правесці пераразлік галасоў.

Дзве скаргі з агульнай колькасці разгледжаны ў адпаведных акруговых камісіях, тры знаходзяцца ў стадыі разгляду, тры накіраваны для разгляду ў акруговыя камісіі Цэнтрвыбаркамам, яшчэ дзве пакінуты без разгляду ў сувязі з тым, што пры іх падачы не выкананы ўстаноўлены парадак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі