Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2019, 13:15

Камфортнае надвор'е ўстановіцца ў Беларусі ў выхадныя

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў выхадныя ўстановіцца камфортнае надвор'е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Цыклоны - крыніца дрэннага надвор'я, пакінулі нашу тэрыторыю, а на змену ім з Заходняй Еўропы перамясціўся антыцыклон, цэнтр якога заўтра ўдзень чакаецца над нашай краінай. Таму пад яго абаронай установіцца камфортнае надвор'е, толькі ў ранішні час будзе даволі халаднавата", - расказалі сіноптыкі.

Так, мінімальная тэмпература паветра ўначы 23 жніўня складзе 7-13 градусаў цяпла, у разгар дня дасягне 20-26 градусаў. Уначы і раніцай у нізкіх мясцінах і паблізу вадаёмаў чакаецца туман. Вецер няўстойлівы слабы.

"Не падвядзе антыцыклон і ў бліжэйшыя выхадныя. Маларухомы над нашай тэрыторыяй, ён забяспечыць добрае летняе надвор'е. Будзе малавоблачна і без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман", - адзначылі ў Белгідрамеце.

Уначы тэмпература паветра будзе плюс 8-13 градусаў, у асобных раёнах - 5-7 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 21-27 градусаў, у нядзелю па паўднёвым захадзе - да 29 градусаў. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў слабы.

Паводле прагнозаў, у пачатку наступнага тыдня надвор'е пачне фарміраваць заходняя, больш цёплая частка антыцыклону. Чакаецца пераважна без ападкаў, уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўначы слабы, днём умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, удзень - 23-28 градусаў цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі ў начны час прагназуецца да 15-17 градусаў, у сярэдзіне дня - каля 30 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі