Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2017, 10:28

Камандзірам падраздзяленняў на вучэнні "Захад-2017" уручаны пакеты з указаннямі на выкананне вучэбна-баявых задач

14 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На тэрыторыі Беларусі і Расіі стартавала сумеснае стратэгічнае вучэнне "Захад-2017", паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны Расіі.

"Кіраўнікам органаў ваеннага кіравання, камандзірам аб'яднанняў, злучэнняў і воінскіх часцей былі ўручаны пакеты з дырэктыўнымі ўказаннямі генеральных штабоў узброеных сіл Саюзнай дзяржавы на выкананне вучэбна-баявых задач", - адзначылі ў ваенным ведамстве.

У час вучэння беларускія і расійскія органы ваеннага кіравання і воінскія фарміраванні адпрацуюць сумесныя дзеянні па арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ў інтарэсах пастаўленых задач у складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл).

На палігонах Лепельскі, Лосвіда, Барысаўскі, Асіповіцкі, Ружанскі, Даманаўскі, участках мясцовасці Дрэтунь і Глыбокае, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, і палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі на тэрыторыі Расіі з воінскімі часцямі і падраздзяленнямі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) будуць разыграны тактычныя эпізоды з баявымі стрэльбамі, шырокім прымяненнем сіл і сродкаў авіяцыі і войскаў ППА.

"Вучэнне "Захад-2017" праходзіць пад кіраўніцтвам начальнікаў генеральных штабоў узброеных сіл Беларусі і Расіі і з'яўляецца завяршальным этапам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл дзвюх дзяржаў, мае абарончы характар і не накіравана супраць якіх-небудзь дзяржаў або груп краін", - падкрэслілі ў Мінабароны РФ.

У вучэнні прымаюць удзел да 12,7 тыс. ваеннаслужачых (ад Узброеных Сіл Беларусі - амаль 7,2 тыс., ад Узброеных Сіл Расіі - каля 5,5 тыс., з іх на тэрыторыі Беларусі - да 3 тыс. чалавек), да 70 самалётаў і верталётаў, да 680 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку амаль 250 танкаў, да 200 адзінак зброі, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў, да 10 баявых караблёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі