Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2018, 12:32

Камандуючы ВПС Латвіі наведвае з візітам Беларусь

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Латвіі палкоўнік Армандс Салтупс знаходзіцца з візітам у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

Візіт у Беларусь камандуючага ВПС Латвіі праходзіць 23-24 мая. "З яго ўдзелам будуць прааналізаваны вынікі практычнай рэалізацыі пагаднення паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам абароны Латвіі аб абмене інфармацыяй аб палётах паветраных суднаў ад 8 чэрвеня 2017 года. Таксама будуць абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў галіне пошукава-выратавальнай дзейнасці, удзелу ВПС і войскаў ППА ў забеспячэнні бяспекі паветранай прасторы пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, далейшага развіцця ваеннага супрацоўніцтва, якое датычыцца дзейнасці ВПС і войскаў ППА", - праінфармавалі ў Мінабароны.

Як адзначылі ў міністэрстве, дасягнутыя ў час візіту дамоўленасці будуць садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці аховы дзяржаўных граніц Беларусі і Латвіі ў паветранай прасторы, паляпшэнню кантролю за парадкам выкарыстання паветранай прасторы пры палётах каля граніц і пры іх перасячэнні, умацаванню мер даверу паміж дзяржавамі і рэгіянальнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі