Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 сакавіка 2019, 15:25

Камандна-штабныя вучэнні па праграме "Усходняга партнёрства" прайшлі ў МНС

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Беларусі праведзены камандна-штабныя вучэнні па праграме "Усходняга партнёрства". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

Адпрацоўваўся парадак дзеянняў па арганізацыі міжнароднай дапамогі краіне ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. Вучэнні праводзіліся ў рамках рэалізацыі 2-га этапу Праграмы па прадухіленні, падрыхтоўцы і рэагаванні на антрапагенныя і стыхійныя бедствы ў краінах "Усходняга партнёрства" (PPRD EAST 2). "Удзел у іх акрамя спецыялістаў МНС прынялі прадстаўнікі іншых дзяржорганаў - МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінфіна, МЗС, Дзяржпагранкамітэта, ДМК і інш. Адпрацоўваліся і дзеянні валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У якасці экспертаў выступілі прадстаўнікі PPRD EAST 2", - расказалі ў МНС.

У ходзе вучэнняў прайшло тэсціраванне парадку ажыццяўлення Беларуссю мерапрыемстваў па падтрымцы прымаючай краіны ў надзвычайных сітуацыях. Ён распрацаваны МНС пры падтрымцы PPRD EAST 2.

Падагульняючае пасяджэнне кансультатыўнай групы запланавана на 14 сакавіка. "З зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі будуць абмяркоўвацца рэзультаты дзейнасці за 2014-2018 гады ў розных напрамках. Гэта падтрымка прымаючай дапамогу краіны пры вялікіх надзвычайных сітуацыях, развіццё добраахвотніцкага руху ў грамадзянскай абароне і ўдасканаленне інфармавання грамадскасці аб стыхійных бедствах", - сказалі ў МНС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі