Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2018, 16:02

Каманда Беларусі заняла трэцяе месца на адкрытым чэмпіянаце лесарубаў Эстоніі

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Беларусі заняла трэцяе месца на адкрытым чэмпіянаце лесарубаў Эстоніі, які прайшоў 9-10 чэрвеня ў горадзе Валга. Такая інфармацыя размешчана на сайце канцэрна "Беллеспаперапрам", паведамляе БЕЛТА.

У чэмпіянаце ўдзельнічалі прафесіяналы з краін Балтыі і Скандынавіі, у ліку якіх было больш за дзясятак пераможцаў і прызёраў сусветных чэмпіянатаў. Беларусь на чэмпіянаце прадставіла зборная канцэрна "Беллеспаперапрам", у складзе якой былі Анатоль Андрон (галіновы вучэбны цэнтр), Ягор Калтуневіч і Віктар Раманчук (ААТ "Івацэвічдрэў").

"Сур'ёзнае выпрабаванне чакала ўдзельнікаў спаборніцтваў на лесасецы. Парывісты скандынаўскі вецер пастаянна мяняў напрамак, - адзначылі ў прэс-службе. - У стэндавых спаборніцтвах Анатоль Андрон сапернічаў з сусветнымі грандамі. У камбінаванай распілоўцы заняў 3-е месца, 6-е месца - у практыкаванні на дакладнасць пілавання, 4-е месца - у абразанні сучча".

У агульнакамандным заліку каманда Беларусі заняла трэцяе месца.

Для нацыянальных зборных, якія прыбылі на чэмпіянат Эстоніі, гэты турнір стаў апошняй прыкідкай перад чэмпіянатам свету, які стартуе 2 жніўня ў нарвежскім Лілехамеры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі