Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лістапада 2016, 12:37

Качанава, Зіноўскі і Святлоў удастоены падзякі Прэзідэнта за падрыхтоўку Усебеларускага народнага сходу

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ўручыў падзякі Прэзідэнта шэрагу службовых асоб за падрыхтоўку пятага Усебеларускага народнага сходу на высокім арганізацыйным узроўні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр культуры Барыс Святлоў, а таксама намеснік кіраўніка Апарату Савета Міністраў Беларусі Аляксей Цвяткоў.

"Адзначана праведзеная работа па арганізацыі гарачай лініі народнага веча, асвятленні мерапрыемства ў сродках масавай інфармацыі і арганізацыі разнапланавай культурнай праграмы для дэлегатаў", - сказаў Андрэй Кабякоў, уручаючы падзякі.

Усяго сёння дзяржузнагароды атрымалі 94 чалавекі. Гэта работнікі будаўнічай галіны, прамысловасці, падатковых органаў, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі, адукацыі, навукі і культуры. Яны ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі