Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2018, 14:40

Качанава лічыць неабходным перагледзець цэны на паслугі па зімовых відах спорту ў Мінску

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава лічыць неабходным перагледзець цэны на паслугі па зімовых відах спорту ў Мінску. Аб гэтым яна заявіла сёння на сустрэчы з працоўным калектывам УП "Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З пытаннем аб цэнах на паслугі па катанні на каньках, лыжах звярнулася работніца прадпрыемства. Наталля Качанава адзначыла, што гэта пытанне будзе ўзята на кантроль. "Гэта нядобра, калі зімой паслугі па катанні на лыжах або каньках каштуюць немалыя сумы. Гэта абмяркуем, паглядзім, з чаго фарміруецца гэта цана. Пытанне абмяркуем з кіраўніком Мінска. Людзі павінны быць інфармаваны, дзе можна бясплатна пакатацца на лыжах, на каньках", - сказала яна.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта наведала аптова-лагістычны цэнтр прадпрыемства, які выконвае функцыі арганізаванай пастаўкі тавараў крытычнага імпарту ў гандлёвую сетку "Белкаапсаюза", што складаецца больш як з 8 тыс. магазінаў і 700 аўтакрам. Наталля Качанава таксама азнаёмілася з работай цэха па вытворчасці вырабаў з натуральнага футра. У Беларусі працуюць шэсць зверагадоўчых гаспадарак, якія пастаўляюць матэрыял для гэтай вытворчасці і на экспарт. Такім чынам, прадпрыемства арганізавала поўны цыкл вытворчасці вырабаў з натуральнага футра - ад гадоўлі пушных звяроў да пашыву і рэалізацыі вырабаў.

Пасля сустрэчы з калектывам цэха Наталля Качанава адзначыла: "Тут усе задаволены сваёй работай, яна творчая, ім падабаецца. Важна, што тут выкарыстоўваецца айчынная сыравіна. Калектыў невялікі, але аб'ёмы прыстойныя і добрыя рэзультаты. Работнікі ствараюць выдатныя вырабы, якія карыстаюцца попытам не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Паступаюць індывідуальныя заказы. На мой погляд, гэта проста творы мастацтва. У цэлым сур'ёзныя пытанні тут не прагучалі. На прадпрыемствах, якія працуюць менш стабільна, такія пытанні ўзнікаюць".

"Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза" з красавіка 2014 года з'яўляецца асноўным аптовым прадпрыемствам Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Дзейнасць кампаніі накіравана на экспарт-імпарт тавараў беларускіх і замежных вытворцаў, аптовы і рознічны гандаль, грузаперавозкі, грамадскае харчаванне, а таксама вытворчасць і рэалізацыю вырабаў з натуральнага футра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі