Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 красавіка 2018, 12:24

Янкоў: кансалідацыя грамадства - залог паступальнага руху наперад ва ўсіх сферах

26 красавіка, Магілёў /Юлія Еўмянькова - БЕЛТА/. Кансалідаваць грамадства і ўсе галіны эканомікі, каб дабіцца паступальнага і станоўчага руху наперад - адзін з асноўных пасылаў Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА, каменціруючы Пасланне, старшыня Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў.

"Каб дабіцца выніку, трэба аб'яднаць намаганні і ўсім разам - прадпрыемствам і цэлым галінам - з'яднацца ў адзінай камандзе на эканамічным рынку, - падкрэсліў Дзмітрый Янкоў. - Толькі зладжаная работа ў цеснай кааперацыі дасць на выхадзе якасную, запатрабаваную і канкурэнтаздольную прадукцыю, якая адпавядае развіццю грамадства і дзяржавы".

Паводле слоў старшыні Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, фармат Паслання вельмі актуальны. "Сёння ў кіруючае звяно сярэдняга і вышэйшага рангу прыходзяць шмат маладых і перспектыўных людзей, якім проста неабходна пачуць, якія пасылы, прапановы і пажаданні па развіцці нашага грамадства і беларускай эканомікі агучвае кіраўнік дзяржавы. Гэта дае ім магчымасць вызначыцца з актуальнымі пытаннямі і праблемамі, якія патрабуюць першачарговага вырашэння", - упэўнены Дзмітрый Янкоў.

"Эканоміка - гэта паўсядзённая праца тысяч людзей ад кіраўнікоў вышэйшага рангу да простых рабочых, і менавіта эканамічнаму блоку пытанняў Прэзідэнт удзяліў самую пільную ўвагу напярэдадні Дня працы - міжнароднага свята, якое сімвалізуе салідарнасць працоўных і адзінства грамадства ў імкненні да міру, дабрабыту, стабільнальнага і ўстойлівага развіцця", - сказаў на заканчэнне ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі