Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2017, 09:00

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Маскве

29 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС і Форуме рэгіёнаў Беларусі і РасііЛукашэнка прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС і Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета пройдзе 30 чэрвеня ў Вялікім Крамлёўскім палацы. Плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, у тым ліку вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год, нарошчванне ўзаемадзеяння ў машынабудаўнічым сектары і аграпрамысловым комплексе.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. На пасяджэнні ВДС плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Чакаецца, што перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржаўнага савета адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Пра Беларусь і Расію, Захад і Кітай: Лукашэнка сустрэўся з Клубам галоўных рэдактараў у ТАССПра Беларусь і Расію, Захад і Кітай: Лукашэнка сустрэўся з Клубам галоўных рэдактараў у ТАСС

У час форуму адкрылася выстаўка, на якой прадстаўлены найноўшыя вытворча-тэхнічныя распрацоўкі, важнейшыя сумесныя праекты ў галіне прамысловасці і высокіх тэхналогій. Тэматычна беларуская экспазіцыя падзелена на 14 кластараў: машынабудаванне; касмічныя тэхналогіі; мікраэлектроніка і сонечная энергетыка; электратранспарт; праект па стварэнні сумеснага беларуска-расійскага рухавіка; біятэхналогіі; перадавыя распрацоўкі высокага ўзроўню; высокія тэхналогіі ў ахове здароўя; адытыўныя тэхналогіі 3D-друку і нанаіндустрыя; хімія і нафтахімія; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; маладзёжныя праекты; інавацыі ў лёгкай прамысловасці; кнігі Беларусі.

Мясніковіч і Мацвіенка адкрылі ў Маскве выстаўку інавацыйМясніковіч і Мацвіенка адкрылі ў Маскве выстаўку інавацый
Выстаўка арганізавана ў рамках IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Маскве 29-30 чэрвеня. На выстаўцы прадстаўлены дзясяткі лепшых узораў высокатэхналагічнай прадукцыі, у тым ліку ў сферы электратранспарту і металургіі.

У дні форуму будзе працаваць кірмаш-продаж беларускай прадукцыі, у якім удзельнічаюць каля 60 прадпрыемстваў Беларусі.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі арганізуецца ў мэтах садзейнічання пашырэнню прамых кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі заканадаўчай і выканаўчай галін улады, дзелавых колаў, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.-0-

Беларускія электробусы плануецца пастаўляць у МасквуБеларускія электробусы плануецца пастаўляць у Маскву
"Мы паставілі ўжо такі транспарт для доследнай эксплуатацыі, ёсць яго характарыстыкі, цяпер прапрацоўваецца пытанне аб пастаўках у Маскву партыі электробусаў з перспектывай выхаду ў іншыя рэгіёны Расіі", - праінфармаваў Аляксандр Шумілін.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі