Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2019, 18:13

IRENA ацэніць перспектывы выкарыстання ў Беларусі аднаўляльных крыніц энергіі

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі (IRENA) гатова выканаць агляд "Ацэнка гатоўнасці Беларусі да выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Як паведаміў генеральны дырэктар IRENA Франчэска Ла Камера, гэты агляд будзе ўключаны ў рабочую праграму агенцтва на 2020-2021 гады. У ім будзе прааналізаваны патэнцыял Беларусі па далейшым развіцці аднаўляльнай энергетыкі, у тым ліку ў кантэксце аналізу стану і перспектыў выкарыстання іншых відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў (нафта, газ, атамная энергія, іншыя).

"Ацэнка тэхналагічных, палітычных, эканамічных і сацыяльных умоў дасць магчымасць вызначыць найбольш важныя мерапрыемствы, неабходныя для падтрымкі развіцця тэхналогій выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Важнае значэнне пры правядзенні агляду будзе мець уключэнне ў гэту работу ўсіх зацікаўленых у сектары аднаўляльнай энергетыкі для падрыхтоўкі разгорнутых рэкамендацый па аптымізацыі бягучага выкарыстання энергетычных рэсурсаў", - адзначылі ў Дзяржстандарце.

У прэс-службе дадалі, што вынікі агляду могуць стаць асновай для прадаўжэння работы з міжнароднымі арганізацыямі для садзейнічання Беларусі ў дасягненні Мэты ўстойлівага развіцця нумар 7 "Забеспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх", у тым ліку з прыцягненнем крэдытных і грантавых сродкаў гэтых арганізацый для рэалізацыі інвестпраектаў і праектаў міжнароднай тэхдапамогі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі