Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2017, 18:45

Інфармацыі аб наяўнасці беларусаў сярод пацярпелых пры тэракце ў Манчэстэры няма - МЗС

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыі аб наяўнасці беларусаў сярод пацярпелых пры тэракце ў Манчэстэры няма. Такая інфармацыя размешчана ў твітар-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначаецца, беларускае пасольства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з брытанскімі праваахоўнымі органамі.

Пры гэтым беларусам, якія знаходзяцца ў Манчэстэры, рэкамендуецца выконваць парады мясцовых улад і не наведваць месца інцыдэнту.

Як паведамлялася, узрыў прагрымеў у комплексе "Манчэстэр Арэна", дзе выступала папулярная амерыканская спявачка Арыяна Грандэ, увечары 22 мая. Паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, тэракт, ахвярамі якога сталі 22 чалавекі, учыніў смяротнік. Тэракт на "Манчэстэр Арэне" стаў самым вялікім у Вялікабрытаніі пасля трагедыі ў лонданскім метро ў 2005 годзе, калі загінулі больш за 50 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі