Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 сакавіка 2018, 10:53

Інавацыйнае развіццё Аршанскага раёна абмяркоўвалася на прыёме грамадзян старшынёй ДКНТ

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін правёў асабісты прыём грамадзян у Аршанскім райвыканкаме. Галоўным пытаннем для абмеркавання стала развіццё інавацыйнай інфраструктуры і інавацыйнага прадпрымальніцтва ў рэгіёне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Аляксандр Шумілін паведаміў, што цяпер у ДКНТ прапрацоўваецца пытанне стварэння тэхнапарка ў Оршы. "Развіццё інавацыйнай інфраструктуры - адзин з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі. Цяпер у нас сфарміравана развітая сетка суб'ектаў гэтай інфраструктуры, якая ахоплівае 24 суб'екты, у тым ліку 14 навукова-тэхналагічных паркаў. Тэхнапаркі будуць стварацца не толькі ў абласных цэнтрах, але і буйных раённых цэнтрах, у тым ліку і ў Оршы", - растлумачыў ён.

У Беларусі прыняты ўказ нумар 105, які ўдасканальвае ўмовы для развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку навукова-тэхналагічных паркаў. Дакументам прадугледжваецца прыняцце шэрага сістэмных мер у гэтай сферы для развіцця рэгіянальных інавацыйных пляцовак і інавацыйных арганізацый, якія знаходзяцца на пачатковай стадыі развіцця.

Старшыня ДКНТ таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам Аршанскага райвыканкама пытанні інавацыйнага развіцця рэгіёна, у прыватнасці, ход рэалізацыі праектаў па Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Адзін з праектаў - вытворчасць сучаснага металарэжучага і дапаможнага інструмента з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў - выконваецца на ААТ "Аршанскі інструментальны завод". Новая для Беларусі прадукцыя з'явіцца і на ААТ "Завод "Легмаш", дзе плануецца арганізаваць вытворчасць тэхналагічнага абсталявання і камплектуючых вырабаў для нафтагазавай прамысловасці. Па дзяржпраграме рэалізуецца таксама праект у РУП "Талачынскі кансервавы завод". Там плануецца будаўніцтва цэха хуткага замарожвання.

Аляксандр Шумілін таксама прыняў удзел у правядзенні другога абласнога турніру па робататэхніцы "РобаФэст - Орша" сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Віцебскай вобласці. У турніры дзве намінацыі - "Сумо робатаў" і "РобаБіятлон". Яго мэта - развіццё навукова-тэхнічнай творчасці і павышэнне прэстыжу інжынерных прафесій сярод дзяцей і моладзі. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца ўпраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама, Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі