Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2018, 10:29

Халадней за ўсё мінулай ноччу было ў Езярышчы - 21 градус марозу

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Халадней за ўсё мінулай ноччу было ў Езярышчы (Віцебская вобласць) - 21 градус марозу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Сёння ноччу халадней за ўсё было на поўначы Віцебскай вобласці - на метэастанцыі Езярышча. Тэмпература там склала 21 градус марозу", - сказалі ў Гідрамеце.

Самая халодная ноч гэтай зімой была з 26 на 27 лютага: тэмпература ў Клічаве Магілёўскай вобласці дасягнула мінус 30,4 градуса.

У Беларусі сёння будзе воблачна. На значнай частцы тэрыторыі пройдзе невялікі снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра днём складзе мінус 9-15 градусаў.

У першы дзень вясны атмасферныя франты абумовяць у многіх раёнах Беларусі снег, па паўночна-ўсходняй частцы краіны - працяглы снег. Месцамі чакаецца мяцеліца. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-19 градусаў ніжэй за нуль, па поўдні мароз будзе слабейшы - мінус 11-12 градусаў. Днём будзе ў межах ад мінус 7 да мінус 12 градусаў. У пятніцу, 2 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў марозу, месцамі пры праясненнях паветра панізіцца да мінус 17-20 градусаў, днём чакаецца ад мінус 5 да мінус 11 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі