Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2018, 14:58

Халаднаватае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Халаднаватае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні ў Беларусі пераважала цёплае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 3-5 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. Атмасферны фронт, які ідзе з Заходняй Еўропы, у ноч на пятніцу прынясе ў Беларусь навальнічныя дажджы і выцесніць цёплае паветра за межы краіны. Услед за ім у Беларусь пачнуць паступаць паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы, і ў бліжэйшыя выхадныя тэмпературны фон істотна панізіцца", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 22 чэрвеня, актыўны атмасферны фронт абумовіць уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе Беларусі кароткачасовыя навальнічныя дажджы. У некаторых раёнах чакаюцца моцныя ліўні, месцамі навальніцы будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, удзень - 17-22 цяпла. Па ўсходзе будзе цяплей: уначы - плюс 17-19, удзень - 23-28 градусаў.

У суботу, 23 чэрвеня, пад уплывам атмасферных франтоў уначы па паўднёвым усходзе Беларусі, удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, раніцай і ўдзень у некаторых раёнах паўднёвым усходзе моцныя. Месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым-усходзе Беларусі - плюс 13-14. Удзень будзе не вышэй за 13-19 градусаў цяпла, толькі па паўднёвым захадзе - да плюс 21.

У нядзелю, 24 чэрвеня, захаваецца халаднаватае няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах на паўночным усходзе чакаюцца моцныя дажджы. Удзень месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, удзень - 14-21 градус.

У панядзелак, 25 чэрвеня, уначы ў некаторых раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ў асноўным 14-21 градус цяпла, па поўдні Беларусі месцамі паветра прагрэецца да плюс 23.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі