Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2017, 16:20

Гутарка для выпускнікоў педкласаў будзе праводзіцца ў час уступнай кампаніі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гутарка для выпускнікоў педагагічных класаў будзе праводзіцца ў час уступнай кампаніі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абноўленымі правіламі прыёму прадугледжана, што выпускнікі будуць залічацца на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі па выніках гутаркі. "Прафесійная гутарка будзе праводзіцца ў тэрміны ўступнай кампаніі", - адзначыў Вадзім Богуш.

Выпускнік зможа вызначыцца, пойдзе ён па педагагічным шляху або вырашыць паступіць на іншую спецыяльнасць. Такім чынам матываваныя маладыя людзі атрымаюць магчымасць прайсці гутарку і атрымліваць прафесію педагога. Астатнія ж змогуць рэалізаваць сваё права ўдзелу ў конкурсе па іншых спецыяльнасцях, сказаў на заканчэнне першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі