Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2018, 12:11

Грамадзян Беларусі сярод ахвяр катастрофы самалёта ў Падмаскоўі няма

12 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Грамадзян Беларусі сярод ахвяр катастрофы самалёта, якая здарылася 11 лютага ў Падмаскоўі, няма. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.

"Паводле даных дзяжурнага консульскага ўпраўлення МЗС Расіі, сярод загінулых у катастрофе грамадзян Беларусі няма", - сказаў кіраўнік консульскага аддзела пасольства Уладзімір Шорахаў. Ён дадаў, што гэту ж інфармацыю беларускаму дыппрадстаўніцтву пацвердзілі ў кампаніі, якая абслугоўвае "Саратаўскія авіялініі" ў аэрапорце Дамадзедава.

Катастрофа самалёта Ан-148 здарылася 11 лютага пасля ўзлёту з аэрапорта ў Дамадзедаве. Самалёт выконваў рэйс з Масквы ў горад Орск Арэнбургскай вобласці. На борце знаходзілісяь 65 пасажыраў і 6 членаў экіпажа, усе яны загінулі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі