Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2024, 12:24

"Героям пераможнага мая!" МК "Батальён міліцыі" арганізуе інтэрактыўныя лакацыі 3 мая

Скрыншот відэа МУС
Скрыншот відэа МУС
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мемарыяльным комплексе "Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава" ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна 3 мая адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства "Героям пераможнага мая!". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.

У праграме - выстаўкі рэтра- і сучаснай тэхнікі, форменнага абмундзіравання мінулых гадоў, а таксама інтэрактыўныя лакацыі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усе жадаючыя змогуць падсілкавацца салдацкай кашай з палявой кухні.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця мерапрыемства пачнецца ў 15.00. Пасля мітынгу-рэквіема запланаваны канцэрт з зоркамі беларускай эстрады. Уваход на мерапрыемства свабодны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі