Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2018, 13:10

Газета "7 дней" прапануе новы фармат падачы матэрыялу

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Газета "7 дней" сёння запускае новы мультымедыйны прадукт, які дасць магчымасць чытачам адначасова азнаёміцца з друкаваным тэкстам і відэа, якое развівае тэму, паведамляе БЕЛТА.

Першы матэрыял прымеркаваны да 75-годдзя знішчэння Мінскага гета. Сваімі ўспамінамі пра перажытае падзяліліся былыя вязні: карэнныя мінчане Нэлі Шэнкер і Навум Хейфец. Іх расказы апублікаваны на старонках штотыднёвіка, а відэа - на сайце БЕЛТА.

З дапамогай QR-кода, які размешчаны ў друкаванай версіі, можна перайсці на сайт belta.by і паглядзець інтэрв'ю з вязнямі Мінскага гета.

Аналагічную форму падачы матэрыялу выданне будзе выкарыстоўваць і ў далейшым.

Газета "7 дней" уваходзіць у структуру Беларускага тэлеграфнага агенцтва, якое цяпер актыўна развівае мультымедыйны напрамак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі