Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2018, 09:56

Гашэнне паштовай маркі да 100-годдзя Узброеных Сіл адбылося ў Мінску

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія афіцыйнага гашэння паштовай маркі "100 гадоў Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь" адбылася 19 лютага ў Цэнтральным доме афіцэраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спецыяльны паштовы праект, які складаецца з мастацкай паштовай маркі, канверта "Першы дзень" і спецыяльнага памятнага штэмпеля, падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, РУП "Белпошта" ў цесным узаемадзеянні з Міністэрствам абароны. У цырымоніі гашэння прынялі ўдзел міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

Андрэй Раўкоў адзначыў, што 23 лютага беларускі народ адзначыць 100-годдзе Узброеных Сіл. "З гэтай датай асацыіруецца год нараджэння Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якая не толькі абараніла, але і захавала наш народ у тую эпоху, у той складаны і цяжкі час пачатку ХХ стагоддзя. Рабоча-сялянская Чырвоная армія, затым Чырвоная армія - гэта тая армія, якая выратавала чалавецтва ад карычневай чумы - ад фашызму. На сённяшні дзень Узброеныя Сілы ўяўляюць сабой надзейны гарант міру на беларускай зямлі, з'яўляюцца своеасаблівым крытэрыем стратэгічнага стрымлівання. Таму мы гаворым, што 23 лютага - гэта яркая дата ў нашай гісторыі, звязаная з патрыятызмам, мужнасцю і доблесцю людзей, якія ў розныя гады служылі, працавалі, абслугоўвалі Узброеныя Сілы Беларусі. Ужо сёння гэта маленькая марка будзе карыстацца пэўным попытам у філатэлістаў, і гэта падзея 100-годдзя Узброеных Сіл увойдзе ў гісторыю", - сказаў міністр.

У аснове маркі і спецштэмпеля - эмблема Узброеных Сіл Беларусі. Пры яе вырабе і на марачным полі выкарыстана тэхналогія тэрмічнага ціснення металізаванай фольгай залацістага колеру. Тыраж маркі склаў 60 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі