Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 жніўня 2018, 13:03

Гарачыня ў Беларусі на наступным тыдні спадзе

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачыня ў Беларусі спадзе на наступным тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Пачатак жніўня выдаўся вельмі цёплым. Тэмпературны фон у першы дзень месяца перавысіў кліматычную норму на 2-6 градусаў. У бліжэйшыя дні захаваецца гарачае надвор'е, але не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў. Толькі на наступным тыдні гарачыня спадзе", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 3 жніўня, у вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень па паўночна-заходняй частцы краіны, дзе будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, удзень - 26-31 градус цяпла.

У суботу, 4 жніўня, у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, удзень - 24-30 градусаў цяпла.

У нядзелю, 5 жніўня, уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, удзень - 24-30 градусаў цяпла.

У панядзелак, 6 жніўня, атмасферны фронт, які змяшчаецца з Балтыйскага мора, абумовіць у асобных раёнах Беларусі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, якія месцамі будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад плюс 22 градусаў па поўначы да 28 градусаў па поўдні краіны.

У аўторак, 7 жніўня, надвор'е абумовіць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Месцамі, пераважна па паўночнай частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 20-25 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах краіны паветра прагрэецца да 27 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі