Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2019, 13:43

Гарачыня ў Беларусі на бягучым тыдні ўзмоцніцца

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачыня ў Беларусі на бягучым тыдні ўзмоцніцца: тэмпература паветра будзе падымацца да 34 градусаў, пры гэтым будзе пераважна без ападкаў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні ў Беларусі ўзмоцніцца гарачыня. У дзённы час тэмпература паветра ў многіх раёнах перасягне плюс 30 градусаў. На фоне павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове тыдня месцамі не абыдзецца без лакальных навальнічных дажджоў. У сувязі з гарачым надвор'ем павышаецца ўзровень пажарнай небяспекі ў лясах, будзьце асцярожны з агнём", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 11 чэрвеня, у вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 на поўначы да 19 градусаў вышэй за нуль на поўдні, удзень будзе 27-33 градусы цяпла.

У сераду, 12 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па поўначы краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, удзень - 26-33 градусы цяпла.

У чацвер, 13 чэрвеня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 16-21 градус цяпла, удзень - плюс 27-34 градусы.

У пятніцу, 14 чэрвеня, ноччу ў асобных раёнах па захадзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-21 градус вышэй за нуль, днём - 27-34 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі